оглавление

архив номеров   главная

о проекте  авторы  ссылки

 

 

Віктар ЖЫБУЛЬ

 

 

КАНА-ЛІЗА

 

Мона Ліза ў каналіза-

цыйным люку

бачыць сьвет бяздонны скрозь

бэнзынавую лупу,

бачыць сон, і сніцца ёй:

яна ў музэі,

а на яве – пацукі адны ды зьмеі.

 

Мона Ліза Мона Ліза Мона Ліза

заманалі заманалі заманалі

Кана Ліза Кана Ліза Кана Ліза

заканалі заканалі заканалі

калі ласка калі ласка калі ласка

паскакалі паскакалі паскакалі

палі раска палі рака палі раска

раскапалі раскапалі раскапалі

папапаралілілізавававалі

 

Сука ў каляіне, жаба ў збане...

Разыйшліся швы на барабане,

разгуляўся хрэн у чыстым полі,

толькі долу прыціскала доля.

Націскала доля на пэдалі,

зубкі скаліла, а зубкі выпадалі.

Сінія дзіцячыя сандалі

беглі самі па старым падвале.

 

Мона Ліза ў каналіза-

цыйным люку,

ты аглухла,

ты майго ня чуеш стуку,

у цябе не засталося нават нюху.

Кот памыйны. Брудная сьвінюха.

 

Мона Ліза Мона Ліза Мона Ліза

заманалі заманалі заманалі

Кана Ліза Кана Ліза Кана Ліза

заканалі заканалі заканалі

скаланалі скаланалі скаланалі

кал аналіз кал аналіз кал аналіз

бралі хабар бралі хабар бралі хабар

абарвалі абарвалі абарвалі

параралілізазазавававалі

 

Ашуканствы наляцелі хваляй,

вочы патапіліся ў фінгале.

Пасівелі сінія сандалі –

белымі, блін, тапачкамі сталі.

Сьвіньні, сьвіньні, ну чаму вы людзі?

Як даўно вас не качалі ў брудзе!

Як даўно ў брыдоце не качалі!

Мы б на вас глядзелі і тырчалі!

 

Мона Ліза ў каналіза-

цыйным люку –

вочы з дубу,

вушы з буку,

лоб з бамбуку.

Ты скульптура,

а калісь была карціна.

Мона Ліза,

ты, напэўна, Бураціна!

 

Мона Ліза Мона Ліза Мона Ліза

заманалі заманалі заманалі

Кана Ліза Кана Ліза Кана Ліза

заканалі заканалі заканалі

парарараралілілілізазазазавававалі

параралілілілізазазазавававававалі

папапапаралілілілізазазазазазавалі

папарарарараралілілілізазазазазазаза...

 

[MP3]

 

 

© Viktar Zhybul: 2008.

© «Another Hemisphere»: 2008

 

 

 

 

 

оглавление

архив номеров   главная

о проекте  авторы  ссылки

 

Используются технологии uCoz