Вера “Джэці” БУРЛАК
РУХ
Рух рук, рух ног,
Рух дзьвюх, рух трох,
Рух твой, рух мой,
Рух — так! Рух — стой!
Не, руш! Рух — цар,
Рух сноў, рух мар,
Рух — дар тых чар,
Чый пах зьнёс дах...
Бег, цьвіў, тут, вось!
Рух быў. Ці — ёсьць?
Ці — страх? Ці — млосьць?
Хоць як, хоць штось!
Быў жвір, стаў бруд.
Рух зьнік? Рух — тут,
Рух мрой... Рух — час.
Рух, стой, я — пас.
© Vera
Burlak: 2008.
©
«Another Hemisphere»: 2008